Набыццё інфармацыі - працэс пасіўны. Важна практычна ўжыць тое, што ты даведаўся. Калі сітуацыя перажываецца, то ў мозгу , у нервовай сістэме аддрукоўваюцца новыя віды рэагавання. Цікава, даследаванні паказалі, што наша нервовая сістэма не адрознівае перажыванні рэальныя ад ўяўных. Працэсы ў мозгу ідуць тыя ж самыя.
Пазней я пазнаёмлю вас з прыкладамі такіх даследаванняў.
Часам мы захапляемся упэўненымі ў сабе людзьмі, а часам мы называем іх «людзі без комплексаў». А што ж дае ўпэўненасць у сабе?

Я думаю, што гэта рэгулярны паспяховы вопыт. Гэта значыць, калі ў цябе ўсё атрымліваецца. Магчыма не заўсёды, але ты ўпэўнены, што тое, што не атрымалася ў гэты раз - абавязкова атрымаецца ў наступны. Усё могуць памыляцца і, зрабіўшы працу над памылкамі, ты ў любым выпадку даможашся поспеху.
Звярніце ўвагу на стыль гэтай фразы.
Гэта прыклад пазітыўнага мыслення, кажуць што яно і ёсць ключ да поспеху.
Лёгка сказаць, а паспрабуй навучыцца перагортваць свае думкі з ног на галаву ці хутчэй за ўсё - наадварот. Да гэтага пытання мы таксама вернемся. Як навучыцца гэта рабіць. Я заўсёды паўтараю фразу аднаго знакамітага
Плыўца, майго лепшага сябра - «Трэніравацца трэба!»
Да сустрэчы,
Ваша Торы


